Што такое Гайда?

Аўтар: Шкирич А.Г. / 24.02.2015

Гайда - гэта - шлях самаўдасканалення, мастацтва, якое дазваляе сучаснаму чалавеку, які жыве ў сучасным свеце, паспяхова дасягаць свае жыццёвыя мэты, быць здаровым, моцным і духоўна свабодным. Вышэйшая мэта заняткаў Гайда - здабыццё волі ад слабасці, страху, хворасці і глупства. У духоўным аспекце, на ўзроўні філасофскага разумення жыцця, яго сэнсу і мэт, мы ўспрымаем Гайда як шлях да ўласнай свабоды.

Гайда - гэта аўтарская сістэма, створаная Андрэем Георгіевічам Шкірычам. Яе асаблівасць заключаецца ў тым, што яна спалучае ў сабе як традыцыйныя падыходы да навучання баявым мастацтвам, так і наватарскія методыкі, якія дазваляюць паскорыць працэс навучання і зрабіць яго больш эфектыўным, адаптаваць пад запыты сучаснага чалавека.

Гайда - гэта не спорт і ня адзінаборства. Не спорт, - таму, што ў Гайда навучаюць вядзенню паядынку без правілаў, галоўным прызам у якім з`яўляюцца жыццё і здароўе чалавека, які зазнаў хуліганскі напад на вуліцы. Ня адзінаборства, - таму што вучняў Гайда першапачаткова рыхтуюць да вядзення паядынку з некалькімі, у тым ліку ўзброенымі супернікамі.

Гайда - яна паля, нашая. У ёй мы не схіляемся перад выявамі замежных дзядуль у спартыўнай зале, а шануем сваіх продкаў і ганарымся сваей духоўнай спадчынай. Менавіта гытым яна актуальна. У гэтым мы чэрпаем сваё сілы і натхненне.

Мэты Гайда

Гайда створана для таго, каб дапамагчы вучням у дасягненні трох мэтаў:
  1. Развіццё сілы цела, умацаванне і падтрыманне здароўя
  2. Развіццё сілы духу, здабыццё і захаванне яснасці розуму
  3. Вывучэнне баявых тэхнік, якія дазваляюць абараніць сябе і блізкіх людзей.
Гайда - гэта шлях па якім можна ісці ўсё жыццё. Наша сістэма распрацавана такім чынам, што займацца ёй можна з ранняга дзяцінства і да глыбокай старасці.

Раздзелы Гайда

У Гайда існуюць наступныя раздзелы - напрамкі падрыхтоўкі вучняў

Рукапашны бой
У гэтым раздзеле вывучаюцца:
  • Ударная тэхніка - ўдары рукамі, нагамі, галавой, локцямі, каленямі, пальцамі;
  • Кідковая тэхніка - кідкі суперніка з стойкі;
  • Болевыя і задушлівыя тэхнікі ў стойцы;
  • Прыёмы вызвалення ад захопаў і ўтрыманняў
  • Тэхнікі барацьбы ў партэры;
  • Фінты, падманныя рухі, стойкі і перамяшчэнні;
  • Фармальныя практыкаванні (формы) - комплексы прыёмаў, якія імітуюць бой з некалькімі праціўнікамі.

Самаабарона
Уключае ў сябе жаночую і мужчынскую самаабарону ад хуліганскага нападу, абарону з дапамогай падручных прадметаў, псіхалагічную і тактычную падрыхтоўкі.

Праца са зброяй
У гэтым раздзеле Гайда вывучаюцца:
  • Нажавы бой (выкарыстовываецца традыцыйны беларускі цясак) і абарона ад нажа;
  • Тэхніка бою кароткай палкай;
  • Бой доўгай палкай - шост, кол
  • Прыёмы з далоневай палачкай;
  • Шабля, шашка;
  • Цэп кісцень нунчакі рэмень;
  • Кіданне нажа і сякеры;

Псіхалагічная падрыхтоўка
Навучанне психотехникам самарэгуляцыі здароўя і псіхічнага стану, пераадолення стресу (аўтагенная трэніроўка і самагіпноз), навыкам паводзін у канфліктных сітуацыях.

Тактычная падрыхтоўка
Тактыка паводзін, накіраваная на забеспячэнне асабістай бяспекі, прадухіленне пагроз жыццю і здароўю, выпрацоўка навыкаў эфектыўных паводзін у крытычных сітуацыях.

Медыцынская падрыхтоўка
Асновы аказання першай медыцынскай дапамогі, вывучэнне уласцівасцяў траў і прадуктаў пчалярства ў якасці сродкаў ўмацавання здароўя.

Ўзроўні падрыхтоўкі ў Гайда

У Гайда існуе 10 вучнёўскіх узроўняў падрыхтоўкі, ад пачатковага да дзевятага. Пачатковы, першы, другі ўзровень - белы пояс, трэці - чацвёрты ўзровень - зялёны пояс, пяты - шосты ўзровень - сіні пояс, сёмы - восьмы - карычневы пояс, дзевяты - карычневы пояс з эмблемай школы. Пасля атрымання карычневага пояса з эмблемай школы, вучні дапускаюцца да здачы экзамену на чорны пояс. Атрыманне чорнага пояса дае права працягваць падрыхтоўку да ўзроўня інструктара.

Гайда - шлях, які кожны праходзіць сам

У кожнага чалавека існуе свой, найбольш эфектыўны менавіта для яго спосаб успрымання інфармацыі, навучання. Фізічныя дадзеныя (рост, вага, узрост, сіла і цягавітасць) ў розных людзей таксама не аднолькавыя. Таму пры падрыхтоўцы вучняў Гайда мы стараемся прытрымлівацца прынцыпу індывідуальнага падыходу да кожнага які займаецца, улічваць яго / яе схільнасці і таленты, мэтанакіравана развіваючы лепшыя з іх. Мы лічым важным даць магчымасць кожнаму вучню Гайда сфармаваць сябе як Асоба, беражліва захоўваючы сваю індывідуальнасць і ператвараючы свае, здавалася б, слабыя бакі ў перавагі. Для нас важныя сяброўская атмасфера нашай школы і магчымасць займальнай інтэнсіўнай працы сярод аднадумцаў.

Перадрукоўка тэксту і фатаграфій gaida.by забароненая без дазволу аўтара.