Гайда для дзяўчат і жанчын

Аўтар: Шкирич А.Г. / 25.02.2015

Асаблівасцю праграмы навучання дзяўчат і жанчын з`яўляецца большая колькасць стрэтчінг- і фітнэс-практыкаванняў. Шмат увагі надаецца таксама псіхалагічнай падрыхтоўцы, выпрацоўцы гатоўнасці рашуча і з веданнем справы абараняць сябе ў крытычнай сітуацыі. Разам з тым, пераконваючы дзяўчат і жанчын рэалістычна ўсведамляць небяспеку сустрэчы з рабаўніком або гвалтаўніком, мы навучаем іх тактыцы бяспечных паводзінаў, раскрываючы вочы на тое, што трэба рабіць для таго, каб "не ўліпнуць". "Жаночыя" прыёмы ўключаюць у сябе ўдары нагамі, каленамі, локцямі, працу па болевых кропках. Важным навыкам, якому мы навучаем дзяўчат і жанчын, з`яўляецца выкарыстанне навакольных прадметаў у якасці зброі самаабароны. Фармальныя практыкаванні (формы), якія выконваюцца ў Гайда, дазваляюць дамам захоўвываць складнасць і прыгажосць.

Перадрукоўка тэксту і фатаграфій gaida.by забароненая без дазволу аўтара.