Наш клуб

Што такое Гайда?
Гайда - гэта - шлях самаўдасканалення, мастацтва, якое дазваляе сучаснаму чалавеку, які жыве ў сучасным свеце, паспяхова дасягаць свае жыццёвыя мэты, быць здаровым, моцным і духоўна свабодным. Вышэйшая мэта заняткаў Гайда - здабыццё волі ад слабасці, страху, хворасці і глупства. У духоўным аспекце, на ўзроўні філасофскага разумення жыцця, яго сэнсу ...
Што трэба для заняткаў Гайда?
Пачаткоўцы дапускаюцца да заняткаў у звычайнай спартыўнай форме - штаны, майка, мяккі спартыўны абутак (барцоўкі, полукеды, красоўкі на мяккай ня цяжкай падэшве). Пасля здачы першага іспыту, вучні атрымліваюць права нашэння формы Гайда. Гэта - шырокія штаны гайдусы і халат-куртка гайдара Для заняткаў таксама спатрэбяцца пальчаткі для адпрацоўкі удараў на снарадах і ...
Андрэй Шкірыч - шлях да Гайда
Андрэй Георгіевіч Шкірыч нарадзіўся і вырас у Беларусі, адслужыў у Савецкай Арміі, атрымаў адукацыю эканаміста, практычнага псіхолага, перакладчыка, скончыў дзве аспірантуры, напісаў дысертацыю па сусветнай эканоміцы і міжнародных эканамічных адносінах, кнігу і некалькі дзесяткаў артыкулаў па псіхалогіі, філасофіі, банкаўскай справе і менеджменце, доўгі час працаваў топ-мэнэджэрам. Жанаты, двое дзяцей. Больш ...
Гайда для хлопчыкаў і дзяўчынак
Хлопчыкаў і дзяўчынак запрашаем на заняткі з 7 гадоў. На пачатковым этапе падрыхтоўкі, шмат увагі надаецца агульнаўмацавальным практыкаванням, вывучэнню асноў самаабароны, развіццю гнуткасці і каардынацыі, навыкам страхоўкі пры падзенні, вызваленні ад захопаў і утрыманняў. З дапамогай Гайда нашы маленькія вучні набываюць упэўненасць у сабе, становяцца арганізаванымі і мэтанакіраванымі, прывыкаюць прыходзіць ...
Гайда для юнакоў і маладых мужчын
Трэніроўкі для юнакоў і маладых мужчын пераследуюць мэты развіцця сілы, трываласці і інтэнсіўнага вывучэння баявых тэхнік. На пачатковых этапах падрыхтоўкі асноўная ўвага надаецца вывучэнню і адпрацоўцы абмежаванай колькасці досыць простых тэхнік, якія даюць магчымасць хутка паставіць некалькі удараў і асвоіць асновы самаабароны на вуліцы. Ад пояса да пояса ўзровень патрабаванняў ...
Гайда для дзяўчат і жанчын
Асаблівасцю праграмы навучання дзяўчат і жанчын з`яўляецца большая колькасць стрэтчінг- і фітнэс-практыкаванняў. Шмат увагі надаецца таксама псіхалагічнай падрыхтоўцы, выпрацоўцы гатоўнасці рашуча і з веданнем справы абараняць сябе ў крытычнай сітуацыі. Разам з тым, пераконваючы дзяўчат і жанчын рэалістычна ўсведамляць небяспеку сустрэчы з рабаўніком або гвалтаўніком, мы навучаем іх тактыцы бяспечных ...
Гайда для людзей сталага ўзросту
У Гайда можна прыйсці і ў 45 і нават у 65 гадоў. Прыйсці і займацца, каб адчуваць сябе маладымі, здаровымі, моцнымі, здольнымі, калі прыйдзецца даць адпор больш маладому хаму і хулігану. Пры рэгулярных занятках шматлікія "болькі" сыходзяць самі сабой. Галоўнае паступова павялічваць нагрузкі і не прапускаць заняткі, дзейнічаць паслядоўна і ...
 Гайда - індывідуальныя заняткі
Індывідуальнымі заняткамі лічацца трэніроўкі пры якіх інструктар адначасова навучае ад 1 да 4 вучняў. Яны з`яўляюцца найбольш эфектыўнай формай навучання баявым майстэрстве для жанчын і мужчын у любым узросце. Для многіх людзей, абцяжараных адказнай працай, або жадаючых паскорыць сваё навучанне, - гэта найбольш прыдатны спосаб прасоўвання па шляху баявога мастацтва. ...
Гайда, школа баявога мастацтва - наша назва
Слова "Гайда" - старажытнае, яму некалькі тысяч гадоў. Яно прыйшло ў сучасную беларускую мову з мовы гунаў, магутных ваяроў, імперыя якіх дасягнула свайго росквіту ў 4-5 стст. н.э. пры цары Скіфіі і Германіі Атыле. Зямлі гэтай дзяржавы распасціраліся ад тэрыторыі Сібіры да межаў сучаснай Венгрыі. Імперыя Атылы была поліэтнічная дзяржавай, ...
Школа баявога мастацтва Гайда - наша сімволіка
Эмблема нашай школы - белая кветка бульбы. Яна сімвалізуе сілу, прыгажосць і гармонію беларускага баявога мастацтва, высакароднасць і чысціню намераў людзей, якія займаюцца Гайда.